Летнія інстытуты па амерыканістыцы (SUSI)

Летнія інстытуты па амерыканістыцы для студэнтаў і студэнтак з Еўропы (Study of the U.S. Institutes (SUSI)) — гэта інтэнсіўныя кароткатэрміновыя акадэмічныя праграмы, мэта якіх — даць групам студэнтаў і студэнтак бакалаўрыяту больш глыбокае разуменне Злучаных Штатаў і адначасова павысіць іх лідэрскія якасці.

Пяцітыднёвыя інстытуты складаюцца з серыі семінарскіх дыскусій, чытанняў, групавых прэзентацый і лекцый. Заняткі ў аўдыторыі дапаўняюцца адукацыйнымі паездкамі, экскурсіямі, разнастайнымі мерапрыемствамі і валанцёрскімі магчымасцямі ў мясцовай супольнасці.

Кожная праграма разлічана на 20 удзельнікаў і ўдзельніц і ўключае чатырохтыднёвую акадэмічную праграму ва ўніверсітэце, а таксама тыднёвую інтэграваную паездку ў іншы рэгіён ЗША. Падчас акадэмічнай праграмы студэнты і студэнткі таксама могуць удзельнічаць у адукацыйных і культурных мерапрыемствах па-за межамі аўдыторыі.

Для ўдзелу запоўні анлайн-заяўку па спасылцы да 1 студзеня 2024 года. Усе заяўкі і дадатковыя дакументы мусяць быць пададзеныя цалкам анлайн!