Летнія праграмы па ўсім свеце

Летнія інстытуты вылічальнай сацыяльнай навукі (SICSS) бясплатна навучаюць наступнае пакаленне даследчыкаў і даследчыц. Яны займаюцца сферамі на стыку сацыяльных навук і навукі даных, а таксама інкубацыяй перадавых даследаванняў па-за дысцыплінарнымі межамі. 

Удзельнікі і ўдзельніцы кожнага інстытута:

  • слухаюць лекцыі вядучых навукоўцаў па шэрагу пытанняў – ад аўтаматызаванага аналізу тэксту да эксперыментаў на платформах сацыяльных сетак; 
  • удзельнічаюць у групавых вучэбных практыкаваннях; 
  • запускаюць міждысцыплінарныя даследчыя праекты. 

SICSS рыхтуе даследчыкаў і даследчыц у галіне вылічальнай сацыяльнай навукі ва ўсім свеце. Яны імкнуцца паскорыць развіццё гэтай галіны і распрацаваць метады, якія адпавядаюць доўгатэрміновым інтарэсам навукі і грамадства. 

Падрабязнасці на сайце.