Летняя стажыроўка ў Японіі

Праграма даследчай стажыроўкі Такійскага ўніверсітэта (UTRIP) прапануе летнюю стажыроўку для студэнтаў і студэнтак бакалаўрыяту з усяго свету. Яна цалкам фінансуецца. Мэта праграмы — распавесці, як атрымаць ступень магістра ці магістаркі ў UTokyo пасля ступені бакалаўра.

Праграма пройдзе з 26 чэрвеня па 6 жніўня, разлічаная прыкладна на 40 дзён. 

UTRIP пакрывае пражыванне, харчаванне, а таксама аплачвае авіябілеты туды і назад і штодзённыя выдаткі падчас стажыроўкі. 

Дэдлайн: 9 студзеня 2024.

Даведацца больш і падаць заяўку можна па спасылцы.