Магчымасць далучыцца да суполкі выпускнікоў і выпускніц EU4Youth

Суполка выпускнікоў і выпускніц EU4Youth набірае новых удзельнікаў і ўдзельніц на 2024 год. Гэта магчымасць атрымаць практычны досвед працы з моладдзю і наладзіць кантакт з маладымі людзьмі, якія жывуць у неспрыяльных умовах. 

Цягам дзесяці месяцаў выпускнікі і выпускніцы будуць атрымліваць ментарскую падтрымку і на мясцовым узроўні рэалізоўваць свае ініцыятывы, якія накіраваныя на дапамогу моладзі.

Для каго? Маладыя людзі ва ўзросце 18-30 гадоў, якія з’яўляюцца былымі  ўдзельніамі і ўдзельніцамі ініцыятыў (такіх як Erasmus+ Youth in Action, European Solidarity Corps, праграма EU4Youth і іншых).

Праект пакрывае неабходныя выдаткі ў памеры да 1500 еўра на ініцыятыву кожнай каманды.

Дэдлайн: 20 студзеня 2024 года.

Падрабязней — па спасылцы