Магчымасць стаць супрацоўнікамі і супрацоўніцамі медыя-праектаў!

У праекты «Тое, што трэба», «QWERTY stop», «Мама, я надзеў_а шапку» (Instagram, Telegram, YouTube, TikTok) шукаюць людзей у каманду.

Каго чакаюць:

  • аўтараў і аўтарак тэкстаў і ілюстрацый; 
  • крэатараў і крэатарак кароткіх відэа для Instagram, YouTube, TikTok;
  • вядучых моладзевых мерапрыемстваў у Zoom/Discord;
  • рэдактара ці рэдактарку (займацца развіццём канала);
  • SMM (прасоўванне кантэнту).

Аб’ём працы: каля 2-6 гадзін у тыдзень. Прапануюць невялікі ганарар.

Бонусы зверху:

  • сертыфікаты аб удзеле ў праекце;
  • рэкамендацыйны ліст;
  • пацвярджэнне кампетэнцый у Linkedin.

Цікава? Тады запаўняй форму не пазней за 31 кастрычніка.