Магістратура ў Дэлфцкім тэхнічным універсітэце, Нідэрланды

Стыпендыя Юстуса і Луізы ван Эфен для замежных студэнтаў і студэнтак, якая пакрывае выдаткі на навучанне па адной з магістарскіх праграм Дэлфцкага тэхнічнага універсіта на працягу аднаго навучальнага года. 

Каб атрымаць стыпендыю трэба мець ступень бакалаўра, высокія балы дыплома і запрашэнне на магістарскую праграму ад Дэлфцкага ўніверсітэта. Акрамя гэтага, неабходны матывацыйны ліст, дзве рэкамендацыі, моўны сертыфікат.

Прыём заявак – да 1 снежня 2023.

Падрабязнасці па спасылцы.