Майстар-клас: кіраванне сваім унутраным рэсурсам

На майстар-класе ты паразмаўляеш аб тым, што рабіць, калі бракуе ўнутранага псіхалагічнага рэсурсу, каб паўнавартасна жыць і працаваць ва ўмовах нявызначанасці. Якія механізмы папаўнення ўнутранага рэсурса існуюць? 

Вядучы трэнінгу: Васіль Пронь — псіхолаг, трэнер нефармальнай адукацыі, досвед працы — больш за 17 гадоў.

Што чакае цябе на трэнінгу:

  • разуменне, куды знікаюць рэсурсы, што адбываецца ў стане нявызначанасці. Абаронныя стратэгіі. Сімптомы выгарання;
  • адсочванне ўнутранага стану;
  • мультымадальная мадэль BASIC Ph як аснова, каб скласці мапу рэсурсаў;
  • захады для аднаўлення, на што абапірацца.

Калі:  20 снежня а 18-й
Дзе: Варшава, Twarda 14/16, а таксама анлайн

Удзел бясплатны, але патрэбная рэгістрацыя.