Міжнародная стыпендыя Універсітэта Калгары

Універсітэт Калгары штогод прапануе стыпендыі замежным студэнтам і студэнткам, якія паступаюць на першы курс бакалаўрыята любой спецыяльнасці ў асенні семестр.

Памер стыпендыі – 20 000 даляраў.

Ад прэтэндэнтаў і прэтэндэнтак патрабуецца матывацыйны ліст, два рэкамендацыйных ліста і моўны сертыфікат.

Прыём заявак – да 1 снежня 2023.

Падрабязней пра стыпендыю чытай па спасылцы.