Набор на курс ад «Майстэрні карысных праектаў»

«Майстэрня карысных праектаў» аб’явіла набор на восеньскую плынь свайго курсу, дзе ты навучышся ствараць сацыякультурныя праекты. Падчас заняткаў ты зможаш дапрацаваць і пратэставаць свае ідэі, атрымаць фідбэк ад ментараў і ментарак ды далучыцца да супольнасці аднадумцаў і аднадумак.

Адзінае патрабаванне да ідэй праектаў — каб яны былі карыснымі для грамадства і прыцягвалі ўвагу да актуальных праблемаў. Заняткі ладзяцца штотыдзень па чацвяргах і радзей — па панядзелках і аўторках. Асноўная праграма разлічаная на тры месяцы і падзелена на дзве стадыі: распрацоўка ідэі і рэалізацыя прататыпаў.

Курс пачнецца 31.08.2023 і працягнецца да 23.11.2023. Удзел бясплатны.

Усе падрабязнасці глядзі вось тут.

Асноўная праграма разлічаная на 3 месяцы, яе аснова — практычныя заняткі. Дзве стадыі праграмы: распрацоўка ідэі і рэалізацыя прататыпаў.

Ведаеш пра крутую адукацыйную магчымасць, якой няма ў нашым каталозе? Калі ласка, напішы нам на пошту adukacyja@gmail.com ці праз Telegram-бота!