Набор на курс Civitta Academy

Міжнародная кансалтынгавая кампанія Civitta набірае студэнтаў і студэнтак 3-4 курсаў беларускіх ВНУ на свой адукацыйны курс. У рамках яго ты пракачаеш свае бізнес-навыкі, патрэніруеш soft skills і працу ў камандзе, пазнаёмішся з актыўнымі аднагодкамі і паслухаеш топавых спікераў і спікерак.

Курс арыентуецца ў першую чаргу на студэнтаў і студэнтак па спецыяльнасцях маркетынг, аналітыка, бізнес-адміністраванне, менеджмент і сацыяльныя камунікацыі. У праграме курсу запланаваны пяць модуляў, больш за 15 экспертаў і экспертак ды каля 30 практыка арыентаваных заняткаў.

Разам з камандай ты падрыхтуеш і прэзентуеш фінальны праект. Пасля праграмы ты паўдзельнічаеш у адборы на стажыроўку ў адной з топавых беларускіх кампаній. Курс цалкам бясплатны.

Усе падрабязнасці і рэгістрацыя — па спасылцы.

Ведаеш пра крутую адукацыйную магчымасць, якой няма ў нашым каталозе? Калі ласка, напішы нам на пошту adukacyja@gmail.com ці праз Telegram-бота!