Набор на Майстэрню карысных праектаў

Хочаш рэалізаваць ідэю ці развіць навыкі праектнага менеджмента?

У нас цудоўная навіна: распачаты новы набор на Майстэрню карысных праектаў!

Калі ты:

  • беларус ці беларуска ад 18 гадоў;
  • крэатыўн_ая і адказн_ая;
  • хочаш рэалізаваць ідэю сацыяльнага ці культурнага праекта, але табе не хапае прафесійнай падтрымкі і ведаў;
  • любіш практычнае навучанне;
  • гатов_ая працаваць над сабой і развівацца.

То далучайся да бясплатнага анлайн-курса па праектным менеджменце, які будзе праходзіць з 11 студзеня па 11 красавіка.

Анлайн-курс складаецца з:

  • вэбінараў, відэаўрокаў і заданняў, цягам выканання якіх ты распрацуеш свой праект ад канцэпцыі да рэалізацыі;
  • працы з ментарам ці ментаркай, якія будуць падтрымліваць цябе, адказваць на твае пытанні і даваць парады;
  • кансультацый псіхолага ці псіхалагіні, каб даць рады ўнутраным барʼерам і стрэсу.

Падавай сваю заяўку па спасылцы!

Дэдлайн — 22 снежня!