Навучальны курс «Прадпрымальніцтва і занятасць у працы з моладдзю для сацыяльнай інклюзіі»

Youth@Work Partnership, інстытуцыйны альянс 13 нацыянальных агенцтваў Erasmus+ і рэсурсных цэнтраў SALTO-YOUTH, запрашае 24 удзельніка і ўдзельніцы з усёй Еўропы, у тым ліку моладзевых работнікаў / работніц, трэнераў / трэнерак, кіраўнікоў / кіраўніц праектаў, асоб, якія вызначаюць моладзевую палітыку, і даследчыкаў / даследчыц. Разам мы будзем вывучаць інавацыйныя падыходы для развіцця прадпрымальніцкіх навыкаў, стварэння магчымасцей для працаўладкавання і садзейнічання сацыяльнай інтэграцыі моладзі.

Чаго чакаць:

  • Паглыбленыя сесіі, вывучэнне прадпрымальніцтва і стратэгіі занятасці з улікам сацыяльна выключанай моладзі.
  • Экспертныя інсайты, навучанне ў спецыялістаў і спецыялістак у галіне працы з моладдзю, прадпрымальніцтва і сацыяльнай інтэграцыі.
  • Практычныя варкшопы, удзел у практычных занятках па інтэграцыі прадпрымальніцкіх навыкаў у практыкі працы з моладдзю.
  • Культурны абмен, удзел у міжкультурных дыскусіях і разважаннях, каб лепш зразумець розныя падыходы да занятасці моладзі і сацыяльнага прадпрымальніцтва.

Дзе: Кішынёў, Малдова
Калі: 10 – 14 снежня 2024 года

Падрабязнасці і рэгістрацыя