Стыпендыя каледжа Новай Еўропы (Інстытут перспектыўных даследаванняў у Бухарэсце, Румынія) запрашае навукоўцаў і навуковак, якія маюць доктарскую ступень ва ўсіх сферах гуманітарных і сацыяльных навук (уключна з правам і эканомікай).
Памер стыпендыі — 850 еўра без падаткаў. Уключаная кампенсацыя выдаткаў на пражыванне і транспарт, а таксама адна даследчая паездка ў навучальную ўстанову па выбары. Таксама дасяжныя бібліятэкі і электронныя рэсурсы New Europe College.
Працягласць стыпендыі — поўны навучальны год або адзін семестр.
Прыём заявак — да 12 снежня 2023 года.
Падрабязнасці — па спасылцы.