Дэбаты дазваляюць эфектыўна абменьвацца думкамі па важных грамадскіх пытаннях. А яшчэ гэта яркія і насычаныя эмоцыямі гульні, якія гарантавана прапампуюць твае аратарскія здольнасці.
За тры сезоны 4УМ адыгралі больш за 60 гульняў і абмеркавалі не менш за 100 актуальных тэм. Па іх спрачаліся дэбацёры і дэбацёркі з Беларусі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Расеі, Малдовы, Казахстана і Узбекістана.
Можна прыняць удзел як з камандай, так і як індывідуальны ўдзельнік ці ўдзельніца (каманду ў такім выпадку падбяруць арганізатары ды арганізатаркі).
Кожная каманда згуляе на групавой стадыі дзве ці тры анлайн-гульні, у залежнасці ад колькасці каманд у групе.
Фармат гульняў:
- 1-я гульня – амерыканскія дэбаты;
- 2-я гульня – дэбаты ў фармаце Дугласа-Лінкальна;
- 3-я гульня (пры неабходнасці) – бліц-дэбаты.
Дакладнае апісанне фармату, тэмы і даты гульняў ты атрымаеш не пазней чым за 10 дзён да старту. І тым самым зможаш падрыхтавацца з партнёрам ці партнёркай па камандзе, дзе б ён ці яна ні знаходзіліся.
Далучайся – і ты атрымаеш вопыт выступленняў, ментарскую падтрымку і гульні па самых цікавых тэмах.
А яшчэ прыярытэт пры адборы на чатырохдзённы дэбат-кэмп у Рызе ў кастрычніку!
Пачатак — з другога кастрычніка, у анлайне.
Дэдлайн — 24 верасня.
Падрабязнасці і рэгістрацыя па спасылцы.