Новы сезон дэбат-лігі 4УМ

Дэбаты дазваляюць эфектыўна абменьвацца думкамі па важных грамадскіх пытаннях. А яшчэ гэта яркія і насычаныя эмоцыямі гульні, якія гарантавана прапампуюць твае аратарскія здольнасці.

За тры сезоны 4УМ адыгралі больш за 60 гульняў і абмеркавалі не менш за 100 актуальных тэм. Па іх спрачаліся дэбацёры і дэбацёркі з Беларусі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Расеі, Малдовы, Казахстана і Узбекістана.

Можна прыняць удзел як з камандай, так і як індывідуальны ўдзельнік ці ўдзельніца (каманду ў такім выпадку падбяруць арганізатары ды арганізатаркі).

Кожная каманда згуляе на групавой стадыі дзве ці тры анлайн-гульні, у залежнасці ад колькасці каманд у групе. 

Фармат гульняў:

  • 1-я гульня – амерыканскія дэбаты;
  • 2-я гульня – дэбаты ў фармаце Дугласа-Лінкальна;
  • 3-я гульня (пры неабходнасці) – бліц-дэбаты.

Дакладнае апісанне фармату, тэмы і даты гульняў ты атрымаеш не пазней чым за 10 дзён да старту. І тым самым зможаш падрыхтавацца з партнёрам ці партнёркай па камандзе, дзе б ён ці яна ні знаходзіліся.

Далучайся – і ты атрымаеш вопыт выступленняў, ментарскую падтрымку і гульні па самых цікавых тэмах.

А яшчэ прыярытэт пры адборы на чатырохдзённы дэбат-кэмп у Рызе ў кастрычніку!

Пачатак — з другога кастрычніка, у анлайне.

Дэдлайн — 24 верасня.

Падрабязнасці і рэгістрацыя па спасылцы.