Пісьменніцкая лабараторыя «Карэнне / Лісце»

Ідзе набор на курс пра дэкаланіяльнае фемінісцкае пісьмо. На майстар-класах ты абмяркуеш пытанні мовы і культуры, уплыву імперый на гістарычную памяць, зразумееш, як рэфлексаваць над сямейнымі наратывамі і захоўваць іх. I, вядома, будзеш пісаць мастацкія і нон-фікшан тэксты.

Задача лабараторыі — дапамагчы пісьменнікам і пісьменніцам знайсці новыя інструменты і спосабы гаварыць пра гісторыю, культуру і мову.

Арганізатары і арганізатаркі падкрэсліваюць, што яны лічаць важным агучваць і даносіць жаночы вопыт, гаварыць аб структурах дыскрымінацыі і няроўнасці і прыўносіць у літаратуру альтэрнатыўныя бачанні патрыярхальнай рэальнасці.

Запрашаюцца ўсе: як дасведчаныя аўтары і аўтаркі, так тыя, хто толькі пачынае. У першую чаргу курс пасуе жанчынам, транс- і небінарным людзям з Беларусі, якія хочуць напісаць тэксты, звязаныя з фемінісцкай ці дэкаланіяльнай оптыкай. Працоўныя мовы: беларуская, расейская, ангельская.

Курс пачнецца 17.09.2023. Заняткі будуць праходзіць анлайн раз на тыдзень, 13:00 — 15:00 па менскім часе. Усяго плануецца 14 сустрэч.

Каб падацца, трэба запоўніць форму. Удзел бясплатны.

Усе падрабязнасці — па спасылцы.