Праграма для паступлення ў амерыканскія ўніверсітэты

Graduate Student Advising Program — гэта праграма падрыхтоўкі студэнтаў і студэнтак з Беларусі да паступлення ў амерыканскія ўніверсітэты для атрымання магістарскай ці доктарскай ступені.

Удзел у праграме бясплатны. Ты зможаш атрымаць паглыбленыя веды па ключавых тэмах (больш за 15 напрамкаў) у пытаннях паступлення на магістарскія і доктарскія праграмы ў ЗША.

Гэта анлайн-праграма праводзіцца з удзелам не толькі супрацоўнікаў і супрацоўніц EducationUSA Belarus, але і запрошаных знешніх экспертаў і экспертак.

Праграмны цыкл складае пяць месяцаў і з’яўляецца аднаўляльным. Далучыцца да праграмы можна ў любы час.

Адабраныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць бясплатны доступ да платных платформаў падрыхтоўкі да стандартызаваных тэстаў (TOEFL, GRE, GMAT). Найбольш актыўныя студэнты і студэнткі змогуць атрымаць магчымасць прайсці бясплатна афіцыйнае тэставанне па ангельскай мове.

Заняткі будуць праходзіць з кастрычніка 2023 года па студзень 2024 года.

Для каго?

Беларусы і беларускі, якія ўжо маюць дыплом аб вышэйшай адукацыі, або якія плануюць яго атрымаць ў 2023-25 гг. Яны таксама мусяць валодаць ангельскай мовай і прадэманстраваць сур’ёзную матывацыю вучыцца ў ЗША.

Падрабязнасці шукай па спасылцы.