Праграма Fulbright для даследчыкаў і даследчыц

Fulbright прымае заяўкі ад тых, хто мае ступень кандыдата / кандыдаткі ці доктара / доктаркі навук (PhD). Ты атрымаеш магчымасць адзін семестр праводзіць даследаванні і / або чытаць лекцыі ў адной з амерыканскіх ВНУ.

Усе кандыдаты і кандыдаткі мусяць быць прафесійна звязаныя з універсітэтамі ці даследчымі ўстановамі (у тым ліку НДА) у Беларусі ці іншых краінах. Досвед удзелу ў праграме Фулбрайт мусіць быць каштоўным не толькі для самаго чалавека, але і для яго / яе арганізацыі, а таксама для амерыканскай ВНУ.

Удзельнікі і ўдзельніцы праграмы выступаюць у якасці «культурных амбасадараў і амбасадарак» і павінны быць гатовымі дзяліцца інфармацыяй аб сваёй краіне, культуры і даследаваннях з акадэмічнымі і больш шырокімі аўдыторыямі.

Арганізацыя аплочвае міжнародныя пералёты, дае штомесячную стыпендыю і сродкі набыць кнігі ды дапамагае з візамі для родных.

Усе падрабязнасці — па спасылцы.

Ведаеш пра крутую адукацыйную магчымасць, якой няма ў нашым каталозе? Калі ласка, напішы нам на пошту adukacyja@gmail.com ці праз Telegram-бота!