Праграма Fulbright для выкладчыкаў і выкладчыц ВНУ

Праграма прапануе прафесійную стажыроўку на працягу аднаго семестра без атрымання ступені. Падчас візіта ты пазнаёмішся з адукацыйнымі курсамі, дапаможаш распрацаваць навучальныя праграмы, збярэш матэрыялы, наведаеш канферэнцыі, пакамунікуеш з амерыканскімі калегамі і каляжанкамі.

Можна падацца без навуковай ступені. Сярод патрабаванняў — мець бакалаўрыят, сертыфікат TOEFL і досвед выкладання не менш за два гады.

Fulbright аплачвае міжнародныя і ўнутраныя пералёты ў абодва канцы, медыцынскую страхоўку і штомесячную стыпендыю.

Усе падрабязнасці — па спасылцы.

Ведаеш пра крутую адукацыйную магчымасць, якой няма ў нашым каталозе? Калі ласка, напішы нам на пошту adukacyja@gmail.com ці праз Telegram-бота!