Праграма Global UGRAD

Праграма Global UGRAD прапануе студэнтам і студэнткам вышэйшых навучальных устаноў стыпендыі на адзін семестр для вочнага навучання ў Злучаных Штатах без атрымання ступені.

Калі ты студэнт ці студэнтка першых двух курсаў чатырохгадовых праграм бакалаўрыяту або першых трох курсаў пяцігадовых праграм бакалаўрыяту або спецыялітэту ва ўніверсітэтах Беларусі ці іншых краін — гэта праграма для цябе.  

Global UGRAD з’яўляецца праграмай па пытаннях адукацыі і культуры Дзяржаўнага дэпартамента ЗША і накіравана на прыцягненне ўдзельнікаў і ўдзельніц з малапрадстаўленых слаёў насельніцтва, якія не мелі іншых магчымасцяў вучыцца ў ЗША. Паспяховыя кандыдаты і кандыдаткі могуць разлічваць на паглыбленае знаёмства з амерыканскім грамадствам, культурай і акадэмічнымі інстытутамі, а таксама на магчымасць удасканаліць свае прафесійныя навыкі.

Фармат праграмы

Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы будуць навучацца на дзённым аддзяленні, без атрымання ступені бакалаўра, наведваючы заняткі па выбары з існуючай навучальнай праграмы прымаючай навучальнай установы. Яны павінны выбраць хаця б адзін трохкрэдытны курс, звязаны з вывучэннем ЗША, каб лепш зразумець Злучаныя Штаты. Удзельнікі і ўдзельніцы мусяць прысвяціць мінімум 20 гадзін грамадскай працы.

Таксама будзе праведзена віртуальная арыентацыя па прыбыцці і вочны семінар пасля заканчэння праграмы. Навучальныя ўстановы, у якія будуць накіраваны удзельнікі і ўдзельніцы, таксама прапануюць навучанне па такіх тэмах, як акадэмічныя даследаванні і пісьмо, крытычнае мысленне, тайм-менеджмент, канспектаванне, падрыхтоўка да тэстаў і іх здача. Удзельнікі і ўдзельніцы будуць жыць у студэнцкім гарадку са студэнтамі і студэнткамі з ЗША ці ў амерыканскіх сем’ях.

Працэдура падачы заяўкі

Запоўніць анлайн-заяўку па спасылцы — усе заяўкі і дадатковыя дакументы мусяць быць пададзеныя цалкам анлайн!

Дэдлайн да 15 снежня 2023 года.

Падрабязнасці шукай па спасылцы.