​Праграма Rise для маладых людзей

Rise — гэта глабальная праграма, якая выяўляе таленавітых маладых людзей ва ўзросце ад 15 да 17 гадоў.  Праграма падтрымлівае іх на працягу ўсяго жыцця ў рэалізацыі іх праектаў, накіраваных на вырашэнне задач, якія стаяць перад грамадствам і чалавецтвам.

Што табе дасць Rise?

  • Усе, хто падае заяўку, далучаюцца да глабальнай супольнасці лідараў і лідарак і атрымліваюць доступ да анлайн-курсаў і магчымасцяў ад сваіх партнёраў і партнёрак па ўсім свеце.
  • Фіналісты і фіналісткі возьмуць удзел у адукацыйных і лідарскіх курсах, каб палепшыць навыкі. Яны таксама атрымліваюць доступ да дадатковых магчымасцяў па фінансаванні.
  • Фіналісты і фіналісткі атрымаюць пажыццёвыя ільготы, якія ўключаюць стыпендыю у каледжы, запрашэнне на саміт па месцы жыхарства, а таксама настаўніцтва і магчымасці кар’ернага росту.

Дэдлайн: 25 студзеня 2024

Падрабязней — па спасылцы.