Прэзентацыя адукацыйных магчымасцяў у ЗША

Супрацоўнікі “Амерыканскіх саветаў па міжнароднай адукацыі” (American Councils for International Education) запрашаюць на сустрэчу, прысвечаную праграмам акадэмічнага і прафесійнага абмену, рэсурсам EducationUSA для тых, хто паступае у амерыканскія ВНУ на праграмы бакалаўрыята, магiстратуры цi дактарантуры, і іншым магчымасцям удзелу грамадзян і грамадзянак Беларусі ў шэрагу праграм урада ЗША, многія з якіх прапануюць поўнае фінансаванне выдаткаў.

Прэзентацыя пройдзе 14 лістапада 2023 года па адрасе: Warszawa, ul. Foksal 11 (Музей Вольнай Беларусі). Пачатак: 18.30. 

Для каго:

  • старшакласнікаў і старшакласніц
  • студэнтаў і студэнтак
  • бацькоў
  • настаўнікаў і настаўніц
  • выкладчыкаў і выкладчыц
  • даследчыкаў і даследчыц
  • маладых і дасведчаных спецыялістаў і спецыялістак у розных галінах
  • іншых зацікаўленых асоб

Рэгістрацыя на сустрэчу — па спасылцы.

Па ўсіх пытаннях пішы на belarus@americancouncils.org