Пачаўся прыём заявак на праграму Fulbright TEA, якая прапануе павысіць прафесійнае майстэрства. Яно ладзіцца на базе амерыканскага ўніверсітэта, падчас паездкі можна абмяняцца досведам з каляжанкамі і калегамі з ЗША.
У адборы могуць прыняць удзел настаўніцы і настаўнікі англійскай ці іншай замежнай мовы, матэматыкі, прыродазнаўчых або грамадскіх навук на ўзроўні сярэдняй школы, а таксама іншыя кандыдаты і кандыдаткі з досведам працы, якія займаюцца адукацыяй як у Беларусі, так і ў іншых краінах.
Заяўкі прымаюцца да 14 красавіка.
Спасылка на анкету і падрабязнасці — тут.