Пачаўся прыём заявак на праграму Professional Fellows Program (PFP) на вясну 2025 года.
Асноўны элемент праграмы для ўдзельніц і ўдзельнікаў — змястоўная пяці-шасцітыднёвая стажыроўка ў амерыканскіх арганізацыях. Яна дапаўняецца сумесным праектам у сваёй краіне.
У праграме могуць удзельнічаць прадстаўніцы і прадстаўнікі наступных прафесійных сфер*:
- Стартапы і развіццё бізнесу.
- Сацыяльнае прадпрымальніцтва.
- Акселератары і інкубатары.
- Малыя і сярэднія прадпрыемствы.
- Маркетынг і кіраванне бізнесам.
- Развіццё супольнасці.
*улічваючы, але не абмяжоўваючыся імі.
Заяўкі прымаюцца да 30 красавіка.
Больш падрабязную інфармацыю аб праграме можна знайсці па спасылцы.