Прыём заявак на праграму Professional Fellows Program

Пачаўся прыём заявак на праграму Professional Fellows Program (PFP) на вясну 2025 года. 

Асноўны элемент праграмы для ўдзельніц і ўдзельнікаў — змястоўная пяці-шасцітыднёвая стажыроўка ў амерыканскіх арганізацыях. Яна дапаўняецца сумесным праектам у сваёй краіне. 

У праграме могуць удзельнічаць прадстаўніцы і прадстаўнікі наступных прафесійных сфер*:

  • Стартапы і развіццё бізнесу.
  • Сацыяльнае прадпрымальніцтва.
  • Акселератары і інкубатары. 
  • Малыя і сярэднія прадпрыемствы.
  • Маркетынг і кіраванне бізнесам. 
  • Развіццё супольнасці.

*улічваючы, але не абмяжоўваючыся імі. 

Заяўкі прымаюцца да 30 красавіка. 

Больш падрабязную інфармацыю аб праграме можна знайсці па спасылцы.