Прыём заявак у магістратуру ва ўніверсітэце Капенгагена

University of Copenhagen (107 месца ў сусветным рэйтынгу) прапануе больш за 50 магістарскіх праграмаў на ангельскай мове: можна навучацца па тэмах ад урбаністыкі і экалогіі да біамедыцыны і айці. Прама цяпер ёсць час, каб запоўніць заяўку на вучобу з лютага 2024 года.

Пры падачы ты аўтаматычна трапляеш у спіс кандыдатаў і кандыдатак на дзяржаўную стыпендыю, але на сайце ўніверу прапануюць і іншыя варыянты, як можна прафінансаваць навучанне. Гграмадзянам і грамадзянкам краін па-за Еўрасаюзам трэба заплаціць 100 еўра за падачу заяўку. Выключэнне — у цябе ёсць дацкі бакалаўрыят.

Глядзі ўсе падрабязнасці пра неабходныя дакументы (там класічны набор без сюрпрызаў) па спасылцы.

Ведаеш пра крутую адукацыйную магчымасць, якой няма ў нашым каталозе? Калі ласка, напішы нам на пошту adukacyja@gmail.com ці праз Telegram-бота!