«SheLeads»: афлайн-курс у Грузіі, як рэалізоўваць ідэі

Прастора «Кропка» запрашае беларусак*, якія жывуць у Грузіі, паўдзельнічаць у доўгатэрміновым афлайн-курсе «SheLeads», каб навучыцца: 

  • пераадольваць сіндром самазванкі і шукаць свае моцныя бакі;
  • развіваць лідарскія якасці і навыкі самапрэзентацыі;
  • прыдумваць ідэі і рабіць свае ўласныя праекты (некамерцыйны альбо сацыяльны бізнес).

Курс будзе складацца з:

  • трох адукацыйных трэнінгаў (2, 16 і 30 сакавіка) на апісаныя вышэй тэмы; 
  • самастойнай працы ўдзельніц;
  • выпускной вечарыны, на якую можна будзе запрасіць сяброў і сябровак.

Арганізатары адбяруць 15 удзельніц, якія пазнаёмяцца адна з адной і будуць падтрымліваць сувязь цягам ўсяго курсу (а можа, і пасля!) Прыярытэт будзе надавацца тым, хто яшчэ не ўдзельнічалі ў доўгатэрміновых праграмах «Кропкі» і плануе рэалізаваць ініцыятывы, накіраваныя на беларусаў і беларусак.

Дадатковыя крутыя бонусы:

  • кожная з ўдзельніц зможа атрымаць ментарскую падтрымку на нетворкінгавых сустрэчах-сняданках;
  • ва ўсіх удзельніц будзе магчымасць карыстацца прасторай «Кропка» для індывідуальнай працы, групавых сустрэч і правядзення мерапрыемстваў;
  • на падставе конкурсу пяць удзельніц змогуць атрымаць стыпендыю для рэалізацыі сваіх ідэй. Яны мусяць быць накіраваныя на прасоўванне беларускай ідэнтычнасці, узмацненне гендарнай роўнасці ці развіццё кампетэнцый беларусаў і беларусак.

Удзел вольны, але трэба зарэгістравацца да 26 лютага. 

Падчас трэнінгаў будзе працаваць няня, таму можна ўдзельнічаць з дзецьмі.

Калі: 2, 16 і 30 сакавіка 2024 году (кожная сустрэча будзе працягвацца каля васьмі гадзін, вегетарыянскае харчаванне і перапынкі забяспечваюцца арганізатаркамі).

Месца: прастора «Кропка» (адрас нагадаюць адабраным удзельніцам).

*Курс падыходзіць для тых беларус_ак, якія ідэнтыфікуюць сябе як жанчын ці асобаў з жаночай гендарнай сацыялізацыяй.