Школа працуе з 2012 года як нефармальны адукацыйны праект для маладых літаратараў і літаратарак. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыкамі і выкладчыцамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў / навуковак і аўтарак / аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца аналізаваць творы папярэднікаў / папярэдніц, пісаць свае тэксты, а таксама слухаць сябе ды абмяркоўваць творы сваіх аднагрупніц і аднагрупнікаў.
Акрамя асноўнага курсу, навучэнак і навучэнцаў чакаюць майстар-класы і спецкурсы ад беларускіх літаратарак / літаратараў, выдаўніц / выдаўцоў, навуковак / навукоўцаў, дызайнерак / дызайнераў і мастачак / мастакоў кнігі.
Навучанне ў Школе працягваецца з лістапада 2024 па травень 2025 году, заняткі будуць праходзіць па суботах. Навучанне – бясплатнае, дыстанцыйнае, вочнае — online сустрэчы.
Пажаданы ўзрост удзельнікаў і ўдзельніц – да 35 гадоў.
Падрабязнасці праграмы і правілы афармлення заяўкі глядзі па спасылцы.