SI Leader Lab 2024 — паглыбляйся ў тэму лідарства!

SI Leader Lab запрашае паўдзельнічаць у праграме па лідарстве для прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадзянскай супольнасці. Далучайся, калі хочаш развівацца як лідар ці лідарка, палепшыць адвакацыйную працу сваёй арганізацыі і абмяняцца досведам з іншымі!

Яна дапаможа ўмацаваць патэнцыял арганізацый грамадзянскай супольнасці, каб ладзіць адвакацыйную працу, звязаную з Мэтамі ўстойлівага развіцця. Асабліва арганізатары дбаюць пра 16-ю мэту: яны імкнуцца садзейнічаць пабудове міралюбівага і адкрытага грамадства.

Праграма чакае ўплывовых лідараў і лідарак грамадзянскай супольнасці, якія гатовыя выкарыстоўваць новыя лічбавыя рашэнні і інавацыйныя метады. У сетцы SI Leader Lab ты сустрэнеш калег і каляжанак з розных сектараў грамадзянскай супольнасці і атрымаеш каштоўныя веды з розных сфераў. Запрашаюць 100 удзельнікаў і ўдзельніц з Блізкага Усходу, Паўночнай Афрыкі і Усходняй Еўропы. У кастрычніку 2024 году яны збяруцца ў Стакгольме на тыдзень. Вучоба паглыбіць вопыт кожнага і кожнай і ўзмацніць супрацоўніцтва. Цябе чакаюць анлайн-семінары ў рэгіянальных і міжрэгіянальных групах і рэгулярная коўчынгавая падтрымка. 

Каб укараніць інструменты і метады праграмы, запрашаюць падавацца адразу некалькім прадстаўнікам і прадстаўніцам ад арганізацыі. Усе заяўкі разглядаюцца індывідуальна, але перавага аддаецца арганізацыям, ад якіх падаюцца некалькі чалавек. 

Дэдлайн: 12 сакавіка 2024 г.

Падрабязнасці па спасылцы.