​​Стартап-школа беларускіх сацыяльных праектаў

Рабі свет лепшым на Стартап-школе беларускіх сацыяльных праектаў! Гэты курс разлічаны на маладых людзей, якія хочуць атрымаць неабходныя веды і навыкі, каб запусціць паспяховы сацыяльны бізнэс.

Калі: 23 красавіка-4 чэрвеня 
Дзе: Вільнюс і анлайн

Падчас Стартап-школы ты:

  • паслухаеш карысныя лекцыі;
  • папрацуеш на майстар-класах;
  • паўдзельнічаеш у ментарскіх сесіях;
  • выступіш на Дэма-дні — пітчы праектаў перад журы і патэнцыйнымі інвестарамі і інвестаркамі.

Найлепшыя праекты атрымаюць міні-гранты (да 6.000 EUR) і ментарскую падтрымку!

Каб узяць удзел – запоўні заяўку.