Стартуе другі набор на адукацыйную праграму і ментарынг у рамках Social Camp

Social Camp — гэта адукацыйна-ментарынгавы праект для беларусаў і беларусак, зацікаўленых у развіцці краіны і ўмацаванні сувязей з ёй незалежна ад месца пражывання. Мы прапануем анлайн-курсы па сістэме Liberal Arts, а таксама праграму ментарынгу. Набор на адукацыйныя курсы працягнецца па 1 кастрычніка бягучага года, а на праграму ментарынга – па 8 кастрычніка.

Для каго?

Social Camp адкрыты для ўсіх беларусаў і беларусак, якія імкнуцца атрымаць новыя веды, шукаюць падтрымку ў новай краіне знаходжання і жадаюць пашырыць кола прафесійных кантактаў. Наша мэта – стварыць бяспечную прастору для нефармальнай адукацыі і садзейнічаць абмену досведам паміж беларусамі і беларускамі, а таксама падтрымліваць ініцыятывы і праекты, накіраваныя на развіццё лакальных супольнасцяў.

Пра што будуць курсы?

Адукацыйная праграма – гэта 11 курсаў гуманітарнага напрамку: сторытэлінг, аргументацыя, сацыяльнае прадпрымальніцтва і інш. Падрабязнасці і рэгістрацыя – па спасылцы.

Які фармат навучання?

Фармат навучання дыстанцыйны, на платформе Moodle. Курсы часткова прадугледжваюць самастойнае праходжанне, а часткова – працу ў групе і з выкладчыкам/выкладчыцай. Кожны курс разлічаны на пяць тыдняў і складаецца з пяці тэматычных модуляў (праходжанне кожнага з іх зойме прыблізна паўтары-дзве гадзіны).  Што такое ментарынг і як ён працуе? Ментарынг прыдуманы для таго, каб дапамагчы вам ва ўсебаковым развіцці: прафесійным і асабістым. Нашыя ментары і ментаркі — гэта беларусы і беларускі, якія жывуць унутры краіны і за яе межамі, а таксама замежныя эксперты і эксперткі, якія маюць вялікі вопыт працы ў пэўнай прафесійнай галіне. Яны гатовыя дзяліцца сваім вопытам і экспертызай з матываванымі менці, якім патрэбная дапамога (кантактамі, ведамі, парадай).

Удзельнікі і ўдзельніцы адукацыйных курсаў і праграмы ментарынгу, якія маюць канкрэтныя праектныя прапановы і каманды для іх рэалізацыі, змогуць падаць заяўку на фінансавую падтрымку свайго праекта (ад 5 да 20 тысяч еўра) у 2024 годзе.

Хто гэта робіць?

Social Camp — гэта праект, які рэалізуецца Гётэ-Інстытутам у Варшаве ды партнёрамі пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза

Усе падрабязнасці – на сайце праекта socialcamp.org.