Еўракамісія прапануе стажыроўку Blue Book, падчас якой ты можаш трапіць у любы дэпартамент арганізацыі на перыяд з сакавіка па ліпень 2024 года. Большасць атрымлівае месцы ў Бруселі ды Люксембургу.
Твая праца будзе залежыць ад службы ЕК, куды цябе возьмуць. У асноўным ты будзеш дапамагаць у арганізацыі нарадаў і слуханняў, вывучаць ды рэдагаваць дакументацыю накшталт справаздач і перакладаць тэксты. Таксама ў задачы стажора ці стажоркі ўваходзяць адказы на запыты грамадзян і грамадзянак і дапамога ў кіраванні праектамі.
Еўракамісія аплочвае ўсе выдаткі і дае заробак, але месца для жылля трэба шукаць самастойна.
Патрабаванні: мець дыплом бакалаўры, валодаць на ўзроўні С1/C2 ангельскай, французскай ці нямецкай мовай.
Усе падрабязнасці глядзі на афіцыйным сайце.
Ведаеш пра крутую адукацыйную магчымасць, якой няма ў нашым каталозе? Калі ласка, напішы нам на пошту adukacyja@gmail.com ці праз Telegram-бота!