Стажыроўкі ў Славакіі

Урад Славацкай Рэспублікі ў межах Нацыянальнай стыпендыяльнай праграмы для замежных студэнтаў і студэнтак працягвае прыём заявак на праходжанне стажыроўкі ў навучальных установах Славакіі.

Хто можа падаць заяўку:

  • Студэнты і студэнткі, якія:
  • з’яўляюцца студэнтамі і студэнткамі ўніверсітэтаў за межамі Славакіі;
  • з’яўляюцца студэнтамі і студэнткамі другога ўзроўню вышэйшай адукацыі (магістрантамі і магістранткамі) або якія на момант заканчэння тэрміну падачы заявак ужо завяршылі не менш як 2,5 гады навучання ва ўніверсітэце па той жа/падобнай вучэбнай праграме;
  • будуць знаходзіцца на навучальнай стажыроўцы ў Славакіі падчас атрымання вышэйшай адукацыі за межамі Славакіі і будуць прыняты прыватнай або дзяржаўнай ВНУ ў Славакіі

Усе 3 умовы для студэнтаў і студэнтак павінны быць выкананы.

  • аспіранты і аспіранткі, чыя вышэйшая адукацыя або навуковая стажыроўка праходзяць за межамі Славакіі і якія прыняты прыватнай або дзяржаўнай ВНУ або даследчай установай у Славакіі для навучання ці правядзення даследавання ў Славакіі.
  • выкладчыкі і выкладчыцы міжнародных універсітэтаў, даследчыкі і даследчыцы, мастакі і мастачкі, якія запрошаны на выкладчыцкую/даследчую/мастацкую стажыроўку ў Славакію ўстановай з дзеючым сертыфікатам права на правядзенне даследаванняў і распрацовак, якое не з’яўляецца камерцыйнай кампаніяй.

Прыём заявак – да 30 кастрычніка 2023 года.

Падрабязней пра праграму і ўмовы чытай па спасылцы.