Стыпендыі Erasmus Mundus

Стыпендыі на навучанне ў магістратуры ва ўніверсітэтах Еўропы. Праграма пакрывае транспартныя выдаткі, кошт навучання, штомесячную стыпендыю.

Для падачы неабходныя матывацыйны ліст, дакументы аб адукацыі, 2 рэкамендацыі.

Тэрмін прыёму заявак залежыць ад канкрэтнай праграмы, як правіла, ахопліваюць перыяд з кастрычніка па студзень.

Падрабязнасці шукай па спасылцы.

Ведаеш пра крутую адукацыйную магчымасць, якой няма ў нашым каталозе? Калі ласка, напішы нам на пошту adukacyja@gmail.com ці праз Telegram-бота!