Стыпендыі GFPS у нямецкіх універсітэтах

Калі ты добра валодаеш нямецкай мовай і табе цікава пазнаёміцца з грамадствам, эканомікай, палітычнымі працэсамі і культурай Германіі – тады падавай заяўку!

GFPS (Gemeinschaft für studentischen Austausch in Mittel-und Osteuropa) — супольнасць па абменах для студэнтаў і студэнтак у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Патрабаванні:

  • грамадзянства Беларусі;
  • быць навучэнцам ці навучэнкай у беларускім ВНУ;
  • валодаць нямецкай мовай не ніжэй за ўзровень B2.

На пачатак стыпендыі ты ўжо мусіш вучыцца на трэцім курсе.

Падаць заяўку магчыма толькі анлайн.

Дэдлайн – 10 кастрычніка 2023 года.

Падрабязнасці шукай па спасылцы.