Стыпендыя апекуна – самая прэстыжная стыпендыя Бостанскага ўніверсітэта, у якім студэнты становяцца часткай унікальнай супольнасці з шырокімі інтэлектуальнымі, культурнымі і сацыяльнымі магчымасцямі.
Стыпендыя пакрывае навучанне ва ўніверсітэце для атрымання ступені бакалаўра. Пры выкананні неабходных крытэраў, стыпендыя можа быць працягнута на 4 гады.
Для падачы неабходна падаць эсэ (аб’ёмам не больш за 600 словаў) на адну з прапанаваных тэм:
- Нобелеўскі лаўрэат і прафесар Бостанскага Універсітэта Элі Візель аднойчы сказаў: «У навучанні ёсць боская прыгажосць… Вучыцца — значыць прыняць пастулат, што жыццё пачалося не з майго нараджэння. Іншыя былі тут да мяне, і я іду па іх слядах. Кнігі, якія я прачытаў, былі напісаны пакаленнямі бацькоў і сыноў, маці і дачок, настаўнікаў і вучняў. Я — сума іх вопыту, іх пошукаў ». Ці ёсць кніга, фільм, падкаст ці жыццёвы досвед, які дапамог вам адчуць вялікую сувязь са сваёй асабістай гісторыяй/ідэнтычнасцю, і што самае важнае вы з гэтага вынялі?
- Апішыце момант, калі вы адчулі сябе па-за зонай камфорту ці маргіналізаванымі ў нейкай сітуацыі. Як вы адрэагавалі на гэты момант і як ён паўплываў на вашыя далейшыя дзеянні?
Дэдлайн прыёмп заявак — 1 снежня 2023 года
Падрабязнасці па — спасылцы.