Стыпендыя для жанчын на вучобу ў США і Канадзе

Міжнародны фонд Стыпендыі міра (International Peace Scholarship (IPS) Fund) запрашае жанчын, якія хочуць атрымаць магістарскую ці доктарскую ступень (graduate studies) у США ці Канадзе.

Патрабаванні:

  • кандыдатка не павінна мець грамадзянства ці стала пражываць у США і Канадзе і па заканчэнні навучання павінна вярнуцца ў сваю краіну
  • кандыдатцы засталося прайсці поўны год адукацыі, і яна залічана і пражывае ў США ці Канадзе на працягу ўсяго навучальнага года

Максімальны грант — 12 500 долараў, але ён не прызначаны для поўнага пакрыцця выдаткаў. Меншыя сумы могуць быць прысуджаны ў адпаведнасці з індывідуальнымі патрэбамі. Падчас падачы заяўкі кандыдатка павінна пазначыць дадатковыя фінансавыя рэсурсы, якія могуць пакрыць меркаваныя выдаткі.

Дэдлайн: 15 снежня 23:59 па Вашынгтоне, США (Eastern Time)
Падрабязнасці і спасылка на форму