Стыпендыя Fulbright для магістратуры ў ЗША

Праграма Fulbright для замежных студэнтаў і студэнтак дазваляе вучыцца да двух гадоў ва ўніверсітэтах ЗША для атрымання ступені магістра ці магістаркі. Удзельнікі і ўдзельніцы адбіраюцца па выніках адкрытага конкурсу.

Праграма прапануе фінансаванне на ўвесь перыяд навучання (два года). Грант пакрывае выдаткі на навучанне, авіябілеты, а таксама ўключае штомесячную стыпендыю і медыцынскую страхоўку. Таксама сярод адабраных кандыдатаў і кандыдатак будзе конкурс на прафесійную стажыроўку.

Сярод патрабаванняў — мець бакалаўрыят і валодаць ангельскай мовай (спатрэбіцца сертыфікат TOEFL). Падрабязнасці глядзі на сайце.

Ведаеш пра крутую адукацыйную магчымасць, якой няма ў нашым каталозе? Калі ласка, напішы нам на пошту adukacyja@gmail.com ці праз Telegram-бота!