Стыпендыя, каб паўдзельнічаць у саміце One Young World у Манрэалі, Канада

One Young World — гэта глабальная супольнасць маладых лідараў і лідарак, якая існуе, каб дапамагаць моладзі вучыцца вырашаць сур’ёзныя сусветныя праблемы.

Штогадовы саміт One Young World Summit збірае моладзь з больш чым 190 краін, каб можна было падзяліцца ведамі адзін з адным і атрымаць настаўніцтва ад сусветна вядомых палітычных, дзелавых і гуманітарных лідараў і лідарак.

Для каго: маладыя людзі ад 18 да 30 гадоў.

Арганізатары і арганізатаркі кампенсуюць выдаткі на транспарт, пражыванне і харчаванне.

Запоўніць заяўку — па спасылцы

Дэдлайн: 31 студзеня 2024