Стыпендыя Х’юберта Хамфры для маладых спецыялістаў і спецыялістак

Стыпендыя Х’юберта Хамфры — гэта гадавая праграма для маладых і дасведчаных спецыялістаў і спецыялістак. Яна разлічана на тых, хто, акрамя досведу ў сваёй прафесійнай галіне, таксама мае пацверджаны лідарскі досвед і прыхільнасць служыць грамадству.

Ты самастойна распрацуеш праграму навучання: праграма дазваляе навучацца ў магістратуры (але не атрымліваць ступень) і адначасова працаваць у арганізацыі.

Удзельнікі і ўдзельніцы адбіраюцца на конкурснай аснове з улікам іх лідэрскага патэнцыялу і прыхільнасці служэнню грамадству. Кандыдаты і кандыдаткі павінны працаваць у адной са сфер, пералічаных на сайце праграмы.

Усе падрабязнасці — па спасылцы.

Ведаеш пра крутую адукацыйную магчымасць, якой няма ў нашым каталозе? Калі ласка, напішы нам на пошту adukacyja@gmail.com ці праз Telegram-бота!