Стыпендыя на навучанне ва Універсітэце Radboud, Нідэрланды

Стыпендыя на магістратуру ва ўніверсітэце Radboud Encouragement Scholarship даступная для заяўнікоў і заяўніц з краін, якія не ўваходзяць у ЕС/ЕЭЗ. 

Стыпендыя складае 11 520 еўра за ўсю магістарскую праграму. Яна пакрывае выдаткі на візу, від на жыхарства, медыцынскае страхаванне і страхаванне адказнасці падчас твайго знаходжання ў Нідэрландах (Aon Student Insurance).

На 2024-2025 гг. даступна 13 стыпендый: 

  • факультэт мастацтваў;
  • факультэт медыцынскіх навук; 
  • школа менеджменту; 
  • факультэт філасофіі; 
  • тэалогіі і рэлігіязнаўства; 
  • навуковы факультэт; 
  • факультэт сацыяльных навук.

Што неабходна: матывацыйны ліст, рэзюмэ, два рэкамендацыйныя  лісты, моўны сертыфікат.

Падрабязнасці па спасылцы.