Стыпендыя на навучанне ў магістратуры Універсітэта Капенгагена, Данія

Універсітэт Капенгагена прапануе ільготы па аплаце навучання і грантаў для студэнтаў і студэнтак з выдатнымі акадэмічнымі дасягненнямі. Праграма рэалізуецца ў межах стыпендыі ўрада Даніі для таленавітых маладых людзей з краін, якія не ўваходзяць у ЕС/ЕЭС.

Для каго: маладыя людзі, якія падаюць дакументы ў магістратуру.

Што ўваходзіць: кошт навучання і/або дапамога ў аплаце пражывання.

Што неабходна: заяўкі разглядаюцца аўтаматычна пры падачы дакументаў на праграму навучання.

Дэдлайн: 15 студзеня/1 верасня, у залежнасці ад праграмы.

Падрабязнасці па спасылцы.