Стыпендыя на навучанне ў Швейцарыі

Excellence Scholarship & Opportunity Programme (ESOP) — стыпендыя на навучанне ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха. 

У праграму ўключаныя фінансавая падтрымка, настаўніцтва і сетка кантактаў і рэсурсаў Фонда школы. 

Памер стыпендыі — 12 000 швейцарскіх франкаў на семестр, стыпендыянты і стыпендыянткі вызваляюцца ад аплаты за навучанне. Працягласць — тры ці чатыры семестры (у залежнасці ад тэрмінаў абранай магістарскай праграмы). 

Каб яе атрымаць, неабходна запоўніць заяўку і прадставіць праект магістарскага даследавання.

Прыём заявак — да 15 снежня 2023 года.
Падрабязнасці — па спасылцы.