Праграма для студэнтаў і студэнтак, якія зараз навучаюцца на 3-5 курсах на летні семестр вучобы ў Нямеччыне. Умовай таксама з’яўляюцца валоданне нямецкай мовай на ўзроўні В2, статус навучэнца беларускай ВНУ ці ЕГУ, беларускае грамадзянства.
Матывацыя ці тэматыка даследавання падчас семестра неабмежаваная. Пажадана, каб яны супадалі з напрамкам вучобы.
Стыпендыя ў Нямеччыне
- стыпендыю ў памеры 934 EUR;
- асабістую падтрымку і дапамогу на месцы навучання;
- візавы і семестравы унёсак;
- два семінары ў пачатку і напрыканцы семестра.
Для каго: студэнты і студэнткі ў Беларусі, навучэнцы і навучэнкі ЕГУ.
Калі: 1 красавіка-31 жніўня 2024
Дэдлайн падачы заяўкі: 20 лістапада 2023
Падрабязнасці чытай па спасылцы.
А вось тут можаш пачытаць, як пабудаваць кар’еру ў светавой навуцы — Аляксей як раз навучаўся ў Нямеччыне.