Мэта стыпендыяльнай праграмы «Месяц у Польшчы» — даць магчымасць даследчыкам і даследчыцам дакументаваць важныя аспекты гісторыі, палітычнай сітуацыі, культуры і спадчыны народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Праграма «Месяц у Польшчы» дазваляе паўнавартасна заняцца сваімі праектамі. Гэта выдатная магчымасць папрацаваць над даследаваннем, скарыстацца багатай літаратурай і архіўнымі крыніцамі і наладзіць кантакты са спецыялістамі і спецыялісткамі ў гэтай галіне.
Стыпендыяльная праграма накіраваная на рэалізацыю штомесячных навукова-даследчых праектаў у Польшчы.
Стыпендыя дазволіць праводзіць кароткія навуковыя даследаванні ў галіне гісторыі, а менавіта:
- інтэрв’ю
- апытанні
- архіўныя і бібліятэчныя запыты
Памер стыпендыі: 6500 злотых.
Працягласць стыпендыі: 1 месяц
Падрабязней пра праграму чытай па спасылцы.