Ідзе набор удзельніц і ўдзельнікаў на варкшоп па прэзентацыі сябе і сваіх дасягненняў #IamRemarkable. Яго мэта — дапамагчы пераадолець сіндром самазванца ці самазванкі і распавесці пра свае поспехі.
Як тлумачаць арганізатаркі, многім незвычайным жанчынам і гендарна-неканформным людзям прыходзіцца рабіць шмат высілкаў, калі заходзе гутарка адносна іх дасягненняў. Культурныя і гендэрныя нормы сціпласці даволі часта не дазваляюць крутым і творчым людзям адкрыта казаць пра свае адметныя рысы, а таксама пра прафесійныя і ўласныя вяршыні.
Гэты варкшоп будзе карысны тым, хто баіцца казаць пра свае дасягненні, мае жаданне палепшыць навыкі самапрэзентацыі, хоча атрымаць падтрымку і жадае дапамагаць іншым незвычайным людзям.
Варкшоп адбудзецца анлайн, 15.09.2023, у 18:00 — 20:00 па менскім часе. Удзел бясплатны.
Каб трапіць на сустрэчу, трэба запоўніць маленькую форму.