Ты ў пошуках свайго шляху ў IT-індустрыі? Не ведаеш, з чаго пачаць ці як зрабіць правільны выбар? То можаш пачаць з трэнінгу, які пройдзе ў Вільні (+анлайн).
Вядучая трэнінгу: Вераніка Калевіч – экспертка з 6+ гадоў досведу ў рэкрутынгу для IT, тэхнічных, прадуктовых, дызайнерскіх і маркетынгавых роляў у CIS, EU і US. Закрыла больш за 200 вакансій і напрацавала 16 тысяч кантактаў у LinkedIn. Ментарка і практыкуючая кансультантка па пошуку і выбары прафесіі ў IT.
Што чакае цябе на трэнінгу:
- асноўныя напрамкі і ролі ў IT-індустрыі;
- парады па пошуку працы;
- выбар прафесіі;
- магчымасці для развіцця ў IT;
- сакрэты паспяховага старту ў IT.
Фармат: Лекцыя + Q&A сесія. А таксама 10 слотаў на індывідуальныя сесіі па 30 хвілін. Запісацца можна будзе падчас трэнінгу.
- Калі: 30 кастрычніка а 18й.
- Дзе: Imaguru Startup Hub, Vilnius Vytenio g. 18 (5 паверх) + анлайн
Удзел бясплатны, але патрэбна рэгістрацыя.