Як знайсці сябе ў свеце IT?

Ты ў пошуках свайго шляху ў IT-індустрыі? Не ведаеш, з чаго пачаць ці як зрабіць правільны выбар? То можаш пачаць з трэнінгу, які пройдзе ў Вільні (+анлайн).

Вядучая трэнінгу: Вераніка Калевіч – экспертка з 6+ гадоў досведу ў рэкрутынгу для IT, тэхнічных, прадуктовых, дызайнерскіх і маркетынгавых роляў у CIS, EU і US. Закрыла больш за 200 вакансій і напрацавала 16 тысяч кантактаў у LinkedIn.  Ментарка і практыкуючая кансультантка па пошуку і выбары прафесіі ў IT.

Што чакае цябе на трэнінгу:

  •  асноўныя напрамкі і ролі ў IT-індустрыі;
  •  парады па пошуку працы;
  •  выбар прафесіі;
  •  магчымасці для развіцця ў IT;
  •  сакрэты паспяховага старту ў IT.

Фармат: Лекцыя + Q&A сесія. А таксама 10 слотаў на індывідуальныя сесіі па 30 хвілін.  Запісацца можна будзе падчас трэнінгу.

  • Калі:  30 кастрычніка а 18й.
  • Дзе: Imaguru Startup Hub, Vilnius Vytenio g. 18 (5 паверх) + анлайн

Удзел бясплатны, але патрэбна рэгістрацыя.