Адукацыйны гурток 1 «Месца спадчыны ў міждысцыплінарнасці» Скандынаўскага летняга ўніверсітэта (Nordic Summer University, NSU) рады запрасіць на зімовую сесію 27–28 лютага 2025 г. у Вільнюсе, Літва.
Прымаюцца заяўкі ад навуковак / навукоўцаў, актывістак / актывістаў, сябровак / сябраў суполак і мастачак / мастакоў, якія хацелі б абмеркаваць практыкі догляду за горадам, фемінісцкія падыходы ў гарадскім планаванні і развіцці культурнай спадчыны, падыходы да дэмакратычнага дыскурсу спадчыны і тэматычныя даследаванні.
Сесія «Горад як фемініст(ка): інфраструктура клопату і культурная спадчына» (“City as a Feminist: Care Infrastructures and Cultural Heritage”) прысвечана практыкам клопату і ролі, якую гендар адыгрывае ў гарадскім асяроддзі гарадоў Паўночнай Еўропы і Балтыі. Сесія будзе даследаваць, як гарадское асяроддзе падтрымлівае і перасякаецца з добра ўсталяванымі гендарнымі ролямі і ці дапамагаюць фемінісцкія падыходы ў працэсах планавання і развіцця змякчыць узнаўленне патрыярхальных мадэляў у гарадах рэгіёну. Таксам актыўнасці будуць прасочваць ролю агульных і нізавых сетак у якасці сацыяльнай інфраструктуры, асабліва ў кантэксце захавання і прадстаўлення спадчыны.
Сесія будзе праходзіць на працягу двух працоўных дзён і будзе сканцэнтравана на тэмах, прапанаваных удзельніцамі і ўдзельнікамі. Вітаюцца як акадэмічныя, так і неакадэмічныя праекты і ідэі ў розных фарматах, такіх як прэзентацыі, семінары, прагулкі, дыскусіі і г.д. Імкнучыся да стварэння сеткі практыкінь / практыкаў і навуковак / навукоўцаў, здольных кінуць выклік існуючаму дамінуючаму дыскурсу аб гарадскім планаванні і спадчыне, мы створым прастору, дзе ўдзельніцы і ўдзельнікі змогуць падзяліцца сваімі інтарэсамі і/або досведам у інтэрактыўных фарматах.
Плата за ўдзел
- для студэнтак / студэнтаў, фрылансерак / фрылансераў і незанятых — 35 еўра
- для людзей, звязаных з установамі або кампаніямі — 50 еўра
Калі ты не можаш аплаціць унёсак за ўдзел, калі ласка, звяжыцеся з гуртком.
Арганізацыя можа выдаць сертыфікат удзелу, які дазваляе атрымаць 1 ECTS за ўдзел і дадатковы 1 ECTS за ўклад у сесію (прэзентацыя, варкшоп ці іншы фармат).