Знайдзі свой універсітэт!

EducationUSA Belarus ладзіць прэзентацыю, якая дапаможа табе знайсці найбольш прыдатны універсітэт у Злучаных Штатах.

Калі: 21 верасня, 18:00 па Менску
Дзе: анлайн

Ты зможаш даведацца больш, як выбраць універсітэт, сыходзячы з: 

  • месцазнаходжання;
  • стыпендый; 
  • рэйтынгаў;
  • падачы заявак; 
  • студэнцкіх рэсурсаў.

Табе таксама распавядуць, як падаць заяўку і атрымаць стыпендыю ва Універсітэт Арызоны. А галоўнае – Дар’я, замежная студэнтка Універсітэта Арызоны, раскажа пра свой шлях у пошуках універсітэта. Дар’я навучаецца па спецыяльнасці «біямедыцынская інжынерыя». 

А ячшэ Дар’я падзеліцца парадамі, як яна размяркоўвае час, каб адначасова ўдзельнічаць у розных актыўнасцях у сваім кампусе.

Падрабяснасці і рэгістрацыя – па спасылцы.